- Я вам праўду скажу. І я к вам прывыкла. Мне нават сумна, калі вы не прыходзіце. Але давайце яшчэ пачакаем. Яшчэ троху прыгледзімся адзін да аднаго. Добра?
- Мне зусім нічога не трэба. Я не прывык прасіць. Я хачу толькі, каб ты сама сазналася ў тым, што ўсе твае словы - толькі словы, і зусім пустыя... Вось слухай... Усё тое, што ты чула пра мяне, усё тое, што казаў гэты Горскі, усё гэта - праўда. Так, так. Больш таго. Яны мо сотую частку ведаюць толькі. Я - злачынец, я - прахвост, я - чалавек, які згубіў усё чалавечае, я - злодзей, я - распуснік, я - звер. Мне месца ў турме, на катарзе. Я - вораг чалавецтва; такіх, як я, зніштажаюць. І зніштожаць мяне, я чую, хутка прыйдзе мой час, ён набліжаецца.
- Ха-ха-ха... Як ты многа гаворыш аб сваім каханні. Якія прыгожыя словы, ха-ха!.. А тым часам - ілжэш ты, не веру я табе. Ты думаеш, у слёзах гэтых, у гэтым слюмачанні пачуццё выяўляецца? Ха-ха, гэта вельмі кісла, ведаеш, і нецікава.
Лідачка адступіла, працятая непаразуменнем.
... Ты даруй мне, гэта я вінавата. Я павяла цябе туды, я не знала, што так можа быць. Віктар, любы... Мне бальней яшчэ, як табе. Я іх усіх зненавідзела, я больш не магу... Ты даражэй мне... ты мой, родны, блізкі...
захапіў яго бляск, вас інтрыгуе яго незвычайнасць, арыгінальнасць. Гэта - надворнае ўсё, гэта - штукарства, ігра артыстычная. О, ён куды прасцейшы, ён зусім просты, звычайны. Такіх, на жаль, яшчэ нямала ёсць. Іх усюды можна сустрэць, толькі ў вопратках розных. Грамадства з імі змагаецца, бо яны яго ворагі, яны сваім звярыным індывідуалізмам падрываюць калектыўную злучнасць грамадства, дапамагаюць развіццю антыграмадскіх інстынктаў. Гэта дэфектыўныя вырадкі чалавецтва, гэта - законны плод буржуазнага ладу, гэта яго спадчына нам, падарунак.
Так. Я вас люблю. Гэта - бадай што не каханне, такое, як разумеюць звычайна. Я люблю вас, як дзіця, можа, прывык толькі, я сам у гэтым добра не разбіраюся
Так звычайна выходзяць на паляванне.
Успомнілася яшчэ Наталля. Тож плакала, корчылася. Прасіла, каб узяў з сабой, каб не кідаў
Думаў - пашкадую, заміж яго сяду ў турму..
Белы дзень чаду не любіць. Белы дзень жорстка зрывае пялёнкі з вачэй, паказвае свет, як ён ёсць. Раніцой знікаюць ночныя хварбы яскравасці і на іх месцы астаецца адна бледная хворая сінь. Раніцой - прапітае, прагарэлае сэрца абдаецца золкай цвярозасцю і сціскаецца ў холадзе белым.
І тады мокра садніць нутро.