Дарья Б.цитирует5 месяцев назад
Другі, што з'явіўся тут разам з ім, быў немалады. Гэты нават быў не так сярэдніх, як пад старасць блізкіх год. Выглядам сваім ён быў такі ж як і ўсе тыя, што былі тут. І гэты быў нечым уражаны і кінуты ў нязвыклы стан. Але калі ўсе тыя мелі на сабе, у каго слабей, а ў каго мацней, пячаць імкнення і прагі, то ў гэтага толькі адна рыса панавала над усім. Гэта - абыякавасць. Холадам павявала ад яго вачэй і нерухомых губ і сабранага ў нерухомыя маршчыны лба. Але холад не пераходзіў у абсалютны спакой і нават не межаваўся з ім. Абыякавасць, нерухомасць, зморанасць, расчараванне. Аднак жа і ў яго тлела нейкае адчуванне, нейкая пакута. Можа гэта голад, можа холад, можа боль які ці прыдушаны смутак. І паняверка. Без усялякай веры быў чалавек. І гэтае бязвер'е і было яго тым жарам, што дзесьці яшчэ тлеў у яго душы. Пакута ад таго, што няма веры. Можа яму яшчэ і суджана было стаць на шлях да пошукаў веры. Калі так, то холад яго твару мог быць толькі з'явай гэтай гадзіны ці гэтых дзён і ніяк не вызначаў яго натуры. Ён раптам глянуў на таго таўсматага і невысокага ростам, што быў у кажуху да кален, і момантны бляск, не тое што радасці, а як бы ажыўлення, перасмыкнуў яго твар. Але толькі на момант. Так ужо ўкаранілася ў ім безнадзейнасць, што адразу зноў абыякавая ўнуранасць заўладала ім. А хто ведае, ці не быў гэты ў кажуху які-небудзь яго блізкі друг, калі іскра ўзбуджанасці на момант прабіла холад яго твару, як толькі ён яго ўбачыў.
  • Войти или зарегистрироваться, чтобы комментировать